Практычны курс для тых, хто хоча зрабіць Баранавічы лепшымі
28 января 2017

Арганізацыя "Дзея" запрашае на тры сустрэчы, на якіх удзельнікі вызначаць праблемы Баранавічаў, даведаюцца пра мэханізмы іх вырашэння і атрымаюць практычны досвед.

"Дзея" запрашае на серыю мерапрыемстваў у Баранавічах.

Сустрэчы пройдуць 05.02, 12.02 і 18.02. Дакладныя час і месца будуць паведамленыя адабраным удзельнікам.

Курс складаецца з трох мерапрыемстваў, на якіх удзельнікі вызначаць актуальныя праблемы свайго гораду, даведаюцца пра мэханізмы іх вырашэньня і атрымаюць практычны досьвед.

Курс будзе цікавы тым, хто хоча вырашыць канкрэтныя праблемы свайго рэгіёну а таксама тым, хто зьбіраецца балятавацца на мясцовых выбарах 2018 году.

Арганізатары забясьпечваюць удзельнікаў харчаваньнем і неабходнымі матэрыяламі. Па завяршэньні курсу ўдзельнікі, якія цалкам пройдуць курс, атрымаюць сэртыфікаты.

Каб прыняць удзел, калі ласка, запоўніце рэгістрацыйную форму: https://goo.gl/forms/ploFIJMr7ytyPhof1

Дэдлайн падачы заяўкі — 1 лютага 2017. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазьней за 3 лютага.

Аўтар галоўнага фота: Darrius

 

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus