Юбілейны Men’s-фэст пройдзе ў Брэсце
15 октября 2014

Еўрарадые i фестываль беларускай музыкі Men’sFest запрашаюць ў Брэст адсвяткаваць 5-годдзе разам з лепшымі гуртамі краіны.


Men’sFest і фестываль Еўрарадые "Даем рады" запрашаюць адсвяткаваць 5-годдзе знакамітага брэсцкага фестывалю. 
 
"За чатыры "Men’s фэст" мы зрабілі пэўнае імя івэнту, які ведаюць ужо і за межамі Беларусі, — кажа арганізатар Men’sFest Зміцер Назараў. — Мне падаецца, што для нашай зацікаўленай музыкай моладзі Men’sFest — гэта не проста чарговы фестываль, а фэст з адукацыйным накірункам. Селетні лозунг івента "Men’sFest дае рады!". 5 гадоў ен стаіць на нагах. Колькі яго не штурхалі, ен не здаваўся. Мы не апускаем рукі, а рушым далей, робім нешта важнае і годнае. І тое, што і селета гэта будзе якаснае мерапрыемства, я магу абяцаць".

У праграме Men’sFest — прадстаўнікі розных музычных кірункаў. Селета гэта будуць сэты Re1ikt, Nizkiz, Navі, "Нагуаль", Jungle X-mas. Хэдлайнерам фэста стане гурт "Крамбамбуля", які рыхтуе шмат сюрпрызаў для глядачоў. Апроч таго, чакаецца шмат конкурсаў і віктарын на веданне гісторыі Беларусі, Брэста, беларускага рок-н-рола і беларускай мовы.

Men’sFest пройдзе 18 кастрычніка ў клубе "Сфера". Пачатак у 17.00. 
Кошт квіткоў: ад 100 000 да 150 000 рублеў. Набыць іх можна па ўсей краіне праз касы білетных аператараў, у Брэсце ў гарадскіх касах і ў ГЦ Нікольскі (GreenStar, пав.236).
Інфалінія: +37529 5423900

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus