У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адчыніліся тры новыя залы экспазіцыі “Рэлігія і культура ў Беларусі”
31 января 2013

Новыя залы завяршылі стварэнне экспазіцыі “Рэлігіяі культура ў Беларусі”, якая зараз складаецца з 13 залаў. Тры заключныя залы адлюстроўваюць перыяд канца ХУІІІ – пач. ХХІ ст.

 Першая зала знаёміць з новымі тэндэнцыямі ў канфесійнай палітыцы на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Распалітай, развіццём новых стыляў сакральнай архітэктуры (класіцызм, неаготыка, неарускі стыль), з новымі сюжэтамі ў жывапісе і іканапісе, фарміраваннем музычнай культуры ў ХІХ – пач. ХХ ст.
Другая зала раскрывае тэму “Дзяржава, рэлігія, культура ў Беларусі. 1917 – 1991 г.”, унікальныя і рэдкія прадметы гэтай эпохі апавядаюць аб складаным часе для рэлігійных арганізацый.
Апошняя зала прысвечана тэме “Дзяржава, рэлігія, культура ў Рэспубліцы Беларусь”. На стэндах прадстаўлены фотаздымкі, якія адлюстроўваюць рэлігійнае і грамадскае жыццё канфесій. Інфармацыя, што закладзена ў інфакіёскі, дае магчымасць больш глыбока пазнаёміцца з заканадаўчай базай у сферы сумлення, веравызнання, дзейнасці рэлігійных арганізацый. Наведвальнікам будзе цікава пазнаёміцца з рэстаўрацыяй і ўзвядзеннем новых культавых будынкаў, святынямі ў Беларусі, выдавецкай дзейнасцю, вучэбнымі ўстановамі канфесій, традыцыйнымі рэлігійнымі святамі.

Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus