IX міжнародны фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд»
19 апреля 2017

Дудутки музейный комплекс

22 і 23 ліпеня 2017 года ў Дудутках пройдзе фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд".

Традыцыйна, фестываль будзе прысвечаны ваеннай ды свецкай культуры, гісторыі нашых продкаў, а галоўнай падзеяй мерапрыемства стане рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэдневяковай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна ды саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) ды Каралеўства Польскага.

У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы ў 2017 годзе прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі ды краін Балтыі.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць рыцарскія турніры, адбудзецца турнір лучнікаў, масавыя бітвы - бугурты, «Бітва Двароў», відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, маштабны канцэрт з удзелам лепшых фолк і рок калектываў Беларусі, Украіны ды іншых краін. Пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах ды рамёствах, будзе працаваць горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

 

Асноўныя ўдзельнікі канцэртнай праграмы “Пір пасля бітвы” будуць названыя ў хуткім часе.

У мінулыя гады на сцэну падымаліся:

МЕЛЬНИЦА (RU)

- ЭПИДЕМИЯ (RU)
- СЕВЕРНЫЙ ФЛОТ (Экс Король и Шут) (RU)
СТАРЫ ОЛЬСА (BY)

ИРДОРАТ (BY)
- SPIRITUAL SEASONS  (UA)
- FRAM (UA)

ды яшчэ больш за 50 гуртоў з Беларусі ды іншых краін.


 

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА:

22 ліпеня. *

10:40 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, удзельнікаў фэсту «Наш Грунвальд».

11.00-13:00 Бугурты (масавыя бойкі). «Захоп сцяга», штурм «Замка» і г.д.

12:00-20:00 Турнір лучнікаў (адборачны тур, першы, другі тур)

13:00-13:40 Турнір алебардыстаў

14:00 -15:00 Рыцарскі турнір.

15:00-16:30 Рэканструкцыя эпізоду Грунвальдскага пабоішча.

16:30-17:00 Бугурты (масавыя бойкі).

17:00-01:00 Канцэртная праграма з удзелам фолк і рок калектываў.


 

23 ліпеня. *

10:30-12:30 Турнір «Бітва Двароў»

12:30-13:30 Конны турнір

13:30-15:30 Бугурты (масавыя бойкі)

15:30-16:30 Фінал турніру лучнікаў

18:00 Афіцыйнае закрыццё фестывалю.

 

*у праграме магчымы змяненні.

 

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Дудуткимузейный комплекс
32
Вт.-Ср.: 10:00 - 17:00
(вход до 16:00)
Чт.-Вс.: 10:00 - 18:00
(вход до 17:00)
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus