Прэзентацыя кнігі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі».
02 октября 2017

3 кастрычніка 2017 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа» адбудзецца прэзентацыя кнігі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі».

Анастасія Сяргееўна Кузьмічова нарадзілася 16 траўня 1974 г. у Мінску ў сям'і з даўнімі мастацкімі традыцыямі: сярод яе продкаў мастакі, архітэктары, оперная спявачка ...

Са снежня 2009 г. Анастасія стала членам Саюза пісьменніка Беларусі. З'яўляецца членам «Еўразійскай творчай Гільдыі (Лондан)».

Акрамя гэтага А. Кузьмічова ўпершыню паспрабавала сябе ў ролі актрысы (а потым неаднаразова, у розных спектаклях), выконваючы ролю галоўнай гераіні ў маленькай тэатральнай кампазіцыі на цыкл яе вершаў «Лісты Богу», пасля чаго ўтварыўся унікальны тэатр «Літасфера» (Тэатральна-Літаратурная Майстэрня), які выпусціў спектаклі: «Танцы з лістамі», «Там, дзе зоркі кідаюць цень», «Начная перапіска», «Каціныя страсці, Сабачыя пошасці і Конь, які ...». Публікавалася Анастасія ў газетах: «Вячэрняя Перм», «Знамя юнацтва», «Сям'я», «Веснік культуры», «Мінскі кур'ер» «Лiтаратура i мастацтва»; часопісах «Нёман», «Дзікая архідэя», «Няміга літаратурная», «Слова і культура», у альманаху «Калi цвіла чаромха», «Вершам усе ўзросты пакорлівыя», была госцем літаратурных перадач «Крылы» і «Гаспода» на Першым нацыянальным радыёканале Беларусі, радыёчасопіса «Творчасць» Пермскага краёвага радыёканала. Таксама Анастасія шмат разоў прымала ўдзел у розных конкурсах і фестывалях: у 2006 г., у Мінску, у першым фестывалі «Парадак слоў», 2009 г. ‒ дзявяты Форум маладых пісьменнікаў Расіі, краін СНД і замежжа ў падмаскоўным пансіянаце «Ліпкі», 2010 г. «Казантып паэтычны ‒10» у горадзе Шчолкіна, 2016 г. ‒ 5 фестываль «OpenEurasianBookForum & LiteratureFestival» у Лондане.

Таксама Анастасія актыўна супрацоўнічае са спеваком і кампазітарам Альбертам Скараходам і з кампазітарам Аленай Храбровай. З кожным з іх у Анастасіі па 15-20 песень.

У снежні 2005 г. у свет выйшаў дэбютны зборнік вершаў «Быць можа мяне прытуляць ...». У 2008 г. пабачыла свет першая аўдыёкніжка або дыск з вершамі пад музыку «Яхідна». У 2015 г. выйшла кніга «Цішыня» дзе аўтар аб'яднала на старонках і прозу, і паэзію. У 2017 г. у рамках Кніжнай Серыі ECG‒ 2017 у Лондане выйшла кніга «Кіты Беларусі» на англійскай і рускай мовах.

На прызентацыю запрошаны кампазітар і спявак Альберт Скараход, спявачка Неллі Душчынская, кампазітар Алена Храброва.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus