Интересное

15-гадовы гітарыст з Мінска завершыць «Джазавыя вечары 2017» (+відэа)

22 июня 2017

24 чэрвеня на сцэне каля Ратушы адбудзецца фінальны канцэрт фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ». Разам з Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хэмірам (Туніс), Premier Orchestra (Беларусь) і іншымі музыкамі завяршаць пяты сезон праекта будзе юны гітарыст Улад Кучынскі.

Улад займаецца музыкай з 8 год. Спачатку ў музычнай школе №18 (электрагітара), а потым у музычнай школе №1 (класічная гітара), якую скончыў у гэтым годзе. Настаўнікам Улада з’яўляецца Віктар Самуілавіч Паяркаў, зараз музыка плануе паступацьу каледж імя Глінкі. Улюбёнымі гітарыстамі Улад называе Сціва Вая, Джорджа Бэнсана і Джо Сатрыяні. Прычым са Сцівам Ваем ён граў у Мінску ў 2013 годзе.

Гурт Kiwi і Улад Кучынскі – Being With You (кавер George Benson) 

– Ідэя фестывалю гэтага году была ў тым, каб захаваць якасных замежных хэдлайнераў, але зрабіць яго больш адкрытым: для публікі з рознымі густамі і для беларускіх артыстаў, у тым ліку маладых талентаў. Гэта свята для ўсіх! Таму распачынала фэст неверагодная 7-гадовая Сафія Курловіч, а завяршаць будзе таленавіты 15-гадовы Улад Кучынскі, якога мы знайшлі праз конкурс заявак для фінальнага джэму, – адзначае Андрэй Каліна, музычны прадусар «Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ».

Акрамя Улада Кучынскага ў завяршаючым фестываль джэм-сэйшане знакамітую п’есу «Караван» Элінгтана і Цізола выканаюць усе ўдзельнікі фінальнага канцэрта, а таксама музыкі з розных гарадоў Беларусі: Раман Волазняў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Адмысловы госць джэма – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шчарыца (труба).

У заключную суботу 24 чэрвеня на «Джазавых вечарах» свае праграмы прадставяць вакаліст Кліў Джонс (ЗША), мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), калектывы Premier Orchestra і Minsk Voices (Беларусь). Прагучаць стандарты з репертуару Нэта Кінга Коўла, Луі Армстронга, Рэя Чарльза, Элы Фіцджэральд, а таксама аўтарскія кампазіцыі Кліва Джонса, Набіля Хеміра і Канстанціна Гарачага.

Пачатак канцэрта ў 20:00. Уваход вольны. Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам, канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт», Беларускі саюз музычных дзеячоў. Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».Партнёр – таксі «Пятніца».

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus