Интересное

Балканы клічуць: фэст MENT Ljubljana запрашае беларускіх музыкаў

14 июля 2017

Арганізатары найбуйнейшага на Балканах шоўкейс-фестывалю MENT Ljubljana абвесцілі пра прыём заявак ад беларускіх музыкаў сучасных стыляў і напрамкаў. Мерапрыемства адбудзецца ў сталіцы Славеніі з 31 студзеня па 2 лютага 2018 году.

MENT Ljubljana – адзін з найбольш прывабных шоўкейс-фестываляў Еўропы. У лютым 2017 мерапрыемства сабрала больш за 60 артыстаў з 23 краін, а таксама больш за 400 музычных прафесіяналаў з 32 краін свету. Сярод іх прадстаўнікі фестываляў Glastonbury (Вялікабрытанія), Sziget (Венгрыя), Exit (Сербія), InMusic (Харватыя), Iceland Airwaves (Ісландыя), а таксама лэйблаў, букінгавых агенцый і музычных СМІ з розных краін, у тым ліку KEXP Radio (ЗША), The Quietus(Вялікабрытанія), Drowned In Sound (Вялікабрытанія) і іншых.

У мінулыя гады на фэсце выступалі беларускія артысты Super Besse (2016), Mustelide (2016), Awlnight (2017). Партнёр фестывалю ў Беларусі – праект Experty.by.

– Беларуская музыка набліжаецца да еўрапейскага слухача: Super Besse сыгралі на шматлікіх фэстах і хутка выдаюць другі альбом на еўрапейскім лэйбле, Mustelide нядаўна праехала з турам па дзясятцы еўрапейскіх краін, яе актыўна даганяе Awlnight. Нас цешыць, што наш фестываль таксама адыграў сваю ролю ў развіцці іх кар’ер на еўрапейскім рынку. Мы жадаем пабачыць на нашым мерапрыемстве новыя твары, паслухаць новую музыку з Беларусі, паказаць яе нашым гледачам і прафесіяналам, – кажа Мацьяж Манчак, адзін з арганізатараў MENT Ljubljana.

Заяўкі прымаюцца да 4 жніўня праз букінговы сэрвіс Gigmit (бясплатная рэгістрацыя, не патрабуе карткі). Артысты, якіх абяруць арганізатары, атрымліваюць кампенсацыю транспартных выдаткаў на сумму 250 еўра (на гурт), жытло, бясплатны пропуск на на канферэнцыю і доступ да базы кантактаў дэлегатаў фестывалю. Афіцыйны сайт – www.ment.si.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus