Интересное

“Наш Мінск старадаўны!” Мерапрыемствы да Дня горада

05 сентября 2017

9 верасня сталіца нашай краіны, горад Мінск, святкуе свой 950-ы дзень нараджэння.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас пражыў у Мінску ў агульнай колькасці больш за 30 гадоў і з асаблівай цеплынёй ставіўся да беларускай сталіцы. З Мінскам звязана стварэнне асноўных твораў песняра: менавіта тут Якуб Колас пачаў пісаць славутую паэму “Новая зямля”, напісаны трылогія “На ростанях”, паэмы “Рыбакова хата”, “На шляхах волі”, а таксама шматлікія аповесці, апавяданні, вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.

У сталіцы захавалася некалькі будынкаў, якія непасрэдна звязаны з Якубам Коласам. Сярод іх – дом, у якім прайшлі апошнія гады жыцця народнага паэта. Тут, на сядзібе Коласа, адчуваецца атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы.

У дзень горада шчыра запрашаем наведаць Дом Коласа, далучыцца да тэматычнай экскурсіі “Мінскі перыяд жыцця і творчасці Якуба Коласа”, прыняць удзел у грамадскай акцыі “Адчыненая кніжная шафа”, дзе кожны жадаючы зможа ўзяць сабе кнігу з творамі беларускага песняра і іншых прадстаўнікоў класічнай беларускай літаратуры за кошт уваходнага білета ў музей, а таксама ажыццявіць пешае падарожжа па Мінску па мясцінах, якія звязаны з імем народнага паэта.

На ўдзел у азначаных мерапрыемствах ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ!

Даведкі па тэл. 284 17 02 абавязковы!

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus