Интересное

«Крамбамбуля» выдала новую песню і запрашае на квэст

15 декабря 2017

Гурт «Крамбамбуля» прэзентаваў новую песню «Партызаны каляднага лесу» – яна дала назву канцэртнай праграме, якая прагучыць 21 снежня ў Prime Hall. А ў нядзелю прыхільнікаў чакае «Партызанскі квэст» па вуліцах Мінска.

«Песня пра людзей, якія займаюцца даўншыфтынгам. Якія сыйшлі ад рэчаіснасці ў міфічны калядны лес. У якім чамусьці няма нават інтэрнэту. Якія не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Якія ўвогуле незразумела чым займаюцца – змагаюцца з уяўным ворагам, якога, можа быць, і не існуе», – распавядае Лявон Вольскі пра кампазіцыю, якая суправаджаецца гумарыстычным відэашэрагам.

У нядзелю 17 снежня аматараў гурта таксама чакае адмысловы гарадзкі квэст ад гульнявой прасторыQuvalda. Удзельнікі будуць вандраваць па Мінску і адгадваць зашыфраваныя ў загадках месцы і аб'екты, звязаныя з творчасцю «Крамбамбулі» і Лявона Вольскага. Усе ўдзельнікі напрыканцы сустрэнуцца з Лявонам Вольскім і музыкамі гурта, атрымаюць падарункі. Галоўны прыз – квіткі за столік на канцэрце 21 снежня. Рэгістрацыя і ўмовы - https://goo.gl/wPhNtg

21 снежня ў межах праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць лепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц – 40 руб., сядзячыя – ад 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus