СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Фестываль Viva Braslav 2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту

22 ліпеня адбудзецца фестываль Viva Braslav, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх опэн-эйраў Беларусі. Першая партыя квіткоў ужо ў продажы.

Фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, а таксама адзіны буйны фестываль у Беларусі, які будзе цягнуцца да пятай раніцы.

Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі «Бумбокс», МОТ, «Ногу свело», «Без билета», а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў.

 

– Кожны год мы падвышаем ўзровень артыстаў, якія прыядзжаюць на фестываль. У гэтым годзе мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры, – адзначаюць арганізатары фестывалю.

Першая партыя квіткоў па ільготным кошце 28,99 рублёў ужо ў продажы праз касы і сайт Kvitki.by. Першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаны разам з падвышэннем коштаў.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus