СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Гучныя хэдлайнеры і двайны фудкорт: фестываль LIDBEER загучыць 9 верасня!

Летась open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і краін-суседак, а выступы музыкаў гала-канцэрту пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў. Гэтай восенню LIDBEER вяртаецца ў новым фармаце і адбудзецца ў сталіцы броварства — Лiдзе — 9 верасня. І як стала добрай традыцыяй, фестываль здзіўляе гучнымі імёнамі: на галоўнай сцэне выступяць лепшыя сучасныя гурты Беларусі, Расіі і Украіны: Петля Пристрастия, Крамбамбуля, Lumen і Океан Ельзи!

LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску

У 2017 годзе open-air LIDBEER будзе гучаць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які дзейнічае бесперапынна з 1876 года. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву адпаведнай атрыбутыкай. Камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць саарганізатарам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет —LIDBEER-2017 чакае вас.

Галасаванне за ўдзельнікаў у гэтым годзе будзе толькі за музыкаў вольнай сцэны. І самае галоўнае: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 5 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года.

Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны

У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і ў папярэднім годзе асобна будзе прадавацца піва і ежа.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, на якім кожны зможа застацца на начлег.

Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальным актывацыям, дзіцячая пляцоўка, лунапарк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць самую старажытную дзеячую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі фейерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Вялікі гала-канцэрт за 10 рублёў

У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрту, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з лепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.

Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — Океан Ельзи, Lumen, Крамбамбуля, Петля Пристрастия! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта, на якім госці мерапрыемства пачуюць неверагодныя выступы музыкаў, каштуюць 10 рублёў. Набыць іх без камісіі можна на сайце lidbeer.by.

Петля Пристрастия

За амаль 15 год існавання гэты гурт можна назваць тварам сучаснай беларускай рок-сцэны. Яны не баяцца эксперыментаў, гастралююць па ўсей Беларусі, Расiі і Украіне. Апошні студыйны дыск «Мода и облака» ў 2016 годзе быў названы лепшым альбомам года па версіі беларускай дзявятай музыкальнай прэміі парталу Experty.by. «Петля Пристрастия» таксама стала гуртом года музыкальнай прэміі RockProfi 2017.

 

Крамбамбуля

Вяртання гэтага беларусскага гурта ўся краіна чакала 9 год. «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе як сайд-праект Лявона Вольскага. У запісах песень, а таксама выступах, прыймалі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандр Куллінковіч i іншыя вядомыя музыкі. «Абсэнт», «Госцi», «Турысты» і іншыя песні ведае амаль кожны беларус. На ліку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якiх выйшаў у 2015 годзе. На першы сольны канцэрт за 9 год у Мінску квіткі разляцеліся літаральна за некалькі дзён.

 

LUMEN

У наступным годзе гурт «LUMEN» будзе святкаваць 20-годдзе. За свой доўгі музычны шлях калектыў запісаў 8 студыйных альбомаў, а іх выступы пабачылі ва многіх краінах свету.«LUMEN» – жаданы гурт на любым фестывалі. Знакамітасць гурту прынесла песня«Сид и Нэнси», якая і сення застаецца візітнай карткай калектыву.

 

Океан Ельзи

Апагеем фестывалю LIDBEER стане выступ гурта «Океан Ельзи». Мільёны фанатаў па ўсяму свету аднагалосна заяўляюць: «Океан Ельзи»  — лепшы гурт сучаснасці!» Кожны канцэрт Святаслава Вакарчука і гурта  — гэта сапраўдны перфоманс, харызма ў чыстым выглядзе, якая кожнага захапляе і натхняе. Любімыя хіты, шалёная энергетыка і яднанне ў адно цэлае — усё гэта на LIDBEER-2017!

 

LIDBEER-2017 чакае цябе! Будзе гучна!

Квіткі ў продажы з 5 чэрвеня

Уваход на фестываль бескаштоўны.

Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта па папярэднім продажы – 10 рублёў. Перад мерапрыемствам кошт квіткоў можа быць павялічаны.

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by, а таксама ў білетнага аператара ticketpro.by.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus