СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

16 верасня пад Мінскам адбудзецца дзявяты фестываль «Камяніца»

 Генеральным партнёрам фестываля з’яўляецца ААТ «Банк БелВЭБ».

Onuka «Vidlik» 

Міжнародную хвалю папулярнасці Onuka прынёс выступ у якасці гасцей фінала «Еўрабачання 2017» у Кіеве, пасля чаго запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

Onuka «Megamix» (Еўрабачанне 2017) 

 

Фестываль адбудзецца на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 кіламетры за аўтарынкам «Малінаўка»). Усе грошы квіткоў ідуць на рахункі музея і скарыстоўваюцца для захавання ўнікальнай калекцыі беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 5 рублёў 50 капеек. Набыць іх можна толькі ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту – Мінск, Кальварыйская д.17, п. 614. З 10:00 да 16:30, толькі з 22 да 25 жніўня.

Астатнія квіткі можна набыць праз Bycard.by і SMSbilet.by. Папярэднія кошты: дарослы – 10 руб., студэнцкі – 7 руб., школьны – 5 руб. У дзень фестывалю: дарослы – 15 руб., студэнцкі – 8 руб., школьны – 5 руб.. Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны. Інфалінія: (029) 363 76 85, (017) 209‑41-63.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus