СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

На канцэрт Вольскага за гадзіну прададзена 500 квіткоў

21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 год вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Продаж квіткоў пачаўся сёння апоўдні – за першую гадзіну пайшло больш за 500 асобнікаў.

– Гэты канцэрт доўгачаканая падзея для ўсіх прыхільнікаў Лявона Вольскага. Таму я не бачу ў такім ажыятажы нічога дзіўнага, – пракаментаваў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

«Белая яблыня грому» – знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Дыск быў выдадзены ўвясну 2010, быў прадстаўлены на канцэртах у Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Пасля яго і пачалася паўза ў вялікіх выступах музыкі на радзіме – паслухаць Вольскага нажыва можна было толькі на невялікіх напаўдапольных імпрэзах.

Лявон Вольскі «Белая яблыня грому» (live 2010)

– Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць «Белую яблыню грому» і лепшыя песні розных часоў – два вялікіх аддзяленні, – апісаў канцэрт Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Квіткі на канцэрт па 30 рублёў ужо разабралі, танцпляц зараз стартуе ад 35 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus