СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

«Альбом-шэдэўр»: лепшы беларускі дыск 2017 пакуль у Tonqixod

Сайт Experty.by абвесціў рэйтынг беларускіх альбомаў за першае паўгоддзе 2017 года. Са 119 выдадзеных за гэты час айчынных дыскаў штатныя аўтары паставілі на першае месца працу мінскіх арт-рокераў Tonqixod «Колер, якога няма», канцэртная прэзентацыя якой адбудзецца 29 верасня ў Мінску.

Трыа Tonqixod было створана ў Мінску ў 2012 годзе. Выдадзены ў 2014 дэбютны альбом «Прадмова» сабраў цэлы ўраджай узнагарод Experty.by 2015 па галасах беларускіх і замежных крытыкаў, апярэдзіўшы моцны альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўcтва» ў намінацыях «Лепшы рок-альбом» і «Лепшы беларускамоўны альбом».

Нягледзячы на гэта Лявон Вольскі разам з музыкамі Tequilajazzz дапамагаў рэкламаваць наступны канцэрт Tonqixod. У актыве калектыва таксама ўзнагарода «Дебют года» на Rock Profi 2015 (па галасах беларускіх музыкаў) і гран-пры фестывалю «Басовішча 2015»

«Колер, якога няма» – другая поўнафарматная праца калектыва, грошы на яе збіраліся праз краўдфандынг. «Гэта пафас у дазволеных дозах, рок ува ўсіх яго іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф'южанутасць з элементамі непрыхаванага таннага цырку», – так прадставілі дыск самі музыкі. «Альбом-шэдэўр» – сцвярджаюць музычныя крытыкі. У тым ліку на замежных сайтах.

Канцэртная прэзентацыя дыска Tonqixod адбудецца 29 верасня ў камернай зале тэатра імя Янкі Купалы. Квіткі на канцэрт каштуюць 15 рублёў.

Азнаёміцца з топ-10 за першае паўгоддзе і паслухаць усе дыскі можна на сайце Experty.by.

Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus