СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

«Крамбамбуля» дасць навагодні канцэрт у Мінску

21 снежня гурт «Крамбамбуля» выступіць у Prime Hall з праграмай «Партызаны каляднага лесу».Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою.

– У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, – кажуць музыкі.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу квіткоў ў сераду 25 кастрычніка ў 12:00 на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайцеPrimehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц (першыя 200) – 35 руб., танцпляц (астатнія) – 40 руб., сядзячыя – ад 42 руб. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus