СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на Калядны канцэрт

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды». Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем’ямі.

– Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч «На Каляды» 

 

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне» ў КЗ «Мінск» – тады яе спявала ўся зала.

Зміцер Вайцюшкевіч з праграмай «На Каляды»

7 студзеня – ПК Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі: ад 23 рублёў

Продаж: у сістэме Kvitki.by, у салонах «Евросеть» і «Связной»

Інфалінія: (033) 661 14 32

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus