СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць свята вясны разам

7 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і гурт WZ-Orkiestra выступяць у Мінску з праграмай «Вясновы дзень», прысвечанай прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

Назву праграме дала песня на словы Рыгора Барадуліна, напісаная да альбома«Паравоз кахання» ў 2004 годзе. Яна пра першае каханне, якое хутка прыходзіць, хутка сыходзіць, але застаецца назаўжды.

– Для мяне 8 сакавіка – гэта свята жыцця. І прыроднага, і чалавечага. Бо жыццё – гэта каханне, а каханне – гэта жанчына і вясна. На канцэрце будзем віншаваць усіх: ад «пані трошкі ў гадах» да «юных фей», – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

У канцэрце таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.

Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra з праграмай «Вясновы дзень»

7 сакавіка – Мінск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі ад 23 руб. у касах і на сайце аператара Kvitki.by

Інфалінія: +375336611432

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus