СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Каханне як касмічная з'ява - 2

Шчыры дзякуй усім, хто правёў cуботні снежны вечар 10 лютага ў нашай цёплай кампаніі на “Трыбуне вучонага”. Нам вельмі шкада, што наша зорная зала не змагла змясціць усіх жадаючых. Таму тых, хто моцна хацеў, але, на жаль, не здолеў да нас патрапіць, мы запрашаем у пятніцу 16 лютага ў 20.00 у мінскі Планетарый. 

Спецыяльна для вас наш лепшы сябар Віктар Малышчыц у другі раз прачытае сваю рамантычна-астранамічную лекцыю “Каханне як касмічная з’ява — 2”.

Касмічныя пары, валянцінкі, сардэчкі і нават вяселлі — усё гэта можна сустрэць не толькі на нашай планеце... Вядомы астраном Віктар Малышчыц адшукаў для вас самыя цікавыя праявы кахання на прасторах Сусвету. З гэтай навуковай сустрэчы вы даведаецеся не толькі карысныя факты пра космас, але і пазнаёміцеся з нюансамі эвалюцыі зорак, дынамікі галактык і шмат пазнаеце пра некаторыя целы Сонечнай сістэмы. 

А напрыканцы нашага рамантычнага вечара вас чакае рассказ пра закаханыя сузор’і, якія ўпрыгожваюць начны небасхіл. 

Набыць квіткі можна ў касе Планетарыя 16 лютага на працягу ўсяго працоўнага дня (з 11.00 да 20.00). Кошт уваходнага квітка для дарослага чалавека — 3.60 руб., для школьнікаў і студэнтаў — 2.80 руб. Прыходзьце, калі ласка!

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).

-----------------------------------------
Рекомендуемый возраст - от 12 лет

Стоимость сеансов: 2.80 руб. - школьники и студенты, 3.60 руб. - взрослый.

Справка по телефону: +375(17)294-33-64

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus