СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Музыка «J:морс» патрапіла ў фільм сына Дэвіда Боўі

Фрагменты песень гурта «J:морс» можна пачуць у новым фантастычным фільме «Нямы» (Mute), рэжысёрам якога з’яўляецца Дункан Джонс – родны сын Дэвіда Боўі.

На рахунку Джонса таксама фільмы «Зыходны код», «Варкрафт», «Луна 2112». За апошні ён атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку прэстыжную прэмію BAFTA (Вялікабрытанія).

Дзея новай стужкі адбываецца ў Бярліне 2052 года. Галоўны герой – нямы бармэн Леа, які губляе сваю каханую. Ён самастойна распутвае дэтэктыўны клубок, сустракаючы на шляху крымінальных дзеячоў і двух амерыканскіх хірургаў.

У фільме здымаліся Аляксандр Скарсгард («Меланхолія», «Вялікая маленькая хлусня»), Пол Радд («Правілы вінаробаў», «Чалавек-мураш»), Джасцін Тэру («Малхоланд драйв») ды іншыя.

 Лірычныя песні «J:морс» – «Босиком по мостовой» ды «Айсберги» – слухае ў навушніках галоўны гангстэр Максім. Яму належыць клуб, вакол якога развіваюцца падзеі фільма. Таксама ў стужцы гучыць музыка Дэвіда Боўі, Філіпа Гласа, Nirvana, іншых амерыканскіх ды нямецкіх артыстаў.

«Нямы» эксклюзіўна распаўсюджваецца праз Netflix – адзін з буйных сусветных анлайн-сервісаў для кіно і серыялаў. Апошні на гэты момант студыйны альбом «J:морс» «Воздух» выйшаў напрыканцы 2015 года. Пасля гэтага гурт прадставіў праграму «Беларускае золата» з Прэзідэнцкім аркестрам РБ.

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus