СТАТЬИ ПО ТЕМАМ ▼
Журнал

Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 год тур па Беларусі

Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары – увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.

– У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе безкампрамісна электрычная і энэргічная.

Графік тура: 14.04 – Гомель, 15.04 – Барысаў, 21.04 – Віцебск, 28.04 – Брэст, 29.04 – Магілёў, 05.05 – Гродна, 18.05 – Бабруйск. Спіс будзе дапаўняцца. Спіс будзе дапаўняцца. Актуальная інфармацыя на старонках у Facebook і VK. Арганізатарам тура з’яўляецца агенцтва «Наш дзень».

Днямі першы за доўгі час тур па Беларусі таксама абвесціў Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебску (10.03), Барысаве (18.03), Астраўцы (5.04), Гомелі (20.05).

 

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus