У Вязынцы Маладзечанскага раёна адсвяткавалі Багач
03 октября 2016

У чарговы раз Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам правёў у Вязынцы Маладзечанскага раёна фальклорнае свята Багач.

Арыгінал навіны

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння цыкла вырошчвання ўраджаю, а таксама першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Свята ў Вязынцы пачалося з таго, што фальклорныя гурты «Рутвіца», «Гарынь», «Мярэжа», «Дайнова» і іншыя выканалі шэраг жніўных, дажыначных і восеньскіх песень.

Изображение 14

Изображение 15

Пасля гэтага гаспадар святкавання пажадаў усім, хто захацеў насыпаць зерня ў лубец, каб Багач дапамагаў у штодзённых справах. Затым запалілі свечку-Багач, а дзяўчаты сталі частаваць гасцей свята хлебам і мёдам.

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Танцоры клуба традыцыйнага танца «Сіта» зладзілі танцавальную вечарынку.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 12

Падчас свята працавала і дзіцячая пляцоўка: дзеці маглі пакачацца ў сене, пагушкацца на саламяным козліку, зрабіць каралі і вянкі з восеньскага лісця і ягад. У дадатак да гэтага дзеці гулялі ў рухомыя гульні, такія як «Верабей» і іншыя.

Изображение 6

Изображение 13

Изображение 19

Як заўжды, працавалі традыцыйная кухня і кірмаш.

Імгненні свята на фотаздымках Край.бай.

Изображение 20

Изображение 10

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 16

Изображение 5

Изображение 18

Изображение 17

Изображение 11

Марына ЖАКАЎКА
Фота аўтара

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus