У Маладзечанскім раёне адно з самых старых дрэваў у Еўропе возьмуць пад ахову
14 ноября 2016

Унікальны вяз, што расце ў вёсцы Талуі, возьмуць пад ахову. Дрэву больш за 400 гадоў. З адпаведнай ініцыятывай выступіла Маладзечанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Гэта дрэва адно з самых старых у Еўропе. Яго узрост больш за 400 гадоў, можа, нават 600. Абхват ствала — амаль сем метраў, дыяметр каля 220 см, вышыня звыш 25 метраў.

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі работнікі інспекцыі ўбіралі смецце на тэрыторыі вакол зялёнага доўгажыхара, абгарадзілі яе і ўстанавілі ля дрэва інфармацыйную шыльду.

Па словах начальніка раённага падраздзялення прыродаахоўнага ведамства Уладзіслава Чарнова, каштоўнасць вяза як прыроднага аб’екта ацэняць спецыялісты Акадэміі навук Беларусі. Рашэнне аб наданні дрэву статуса помніка прыроды мясцовага значэння прыме райвыканкам. Такім чынам, на карце раёна з’явіцца яшчэ адна славутасць. Не выключана, што з цягам часу ахоўны статус унікальнай расліны будзе павышаны да рэспубліканскага.

…Некалькі дзясяткаў гадоў таму вяскоўцы зацэментавалі дупло, якое пагражала зялёнаму доўгажыхару. А яшчэ недалёка ад вяза людзі талакой выкапалі сажалку і рэгулярна яе чысцілі. Сяльчане адпачывалі пад ім, дзяліліся падзеямі жыцця. Дзеці часта лазілі на дрэва: з яго без бінокля можна ўбачыць Маладзечна, Смаргонь і Вілейку, расказаў жыхар Талуёў Іван Дурэйка. У 50-я гады мінулага стагоддзя на беразе сажалкі мясцовая гаспадарка пабудавала грамадскую лазню. Жыхары бліжэйшых вёсак доўгі час карысталіся яе паслугамі.

Вёска Талуі знаходзіцца ля Маркава ў Маладзечанскім раёне. Сярод вязаў, зарэгістраваных у Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, такога вялікага, як у нас, няма.

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus