Статус культурнай сталіцы павысіў турыстычную прывабнасць Маладзечна
30 ноября 2016

На Маладзечаншчыне развіваюцца ўсе віды турызму – падзейны, культурны, аздараўленчы, спартыўны, экалагічны, вытворчы, паляўнічы.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна створаны 21 экскурсійна-турыстычны маршрут, зарэгістравана 27 аграсядзіб, у сферы турызму працуюць 16 арганізацый і 8 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта і іншая інфармацыя была агучана ў час пасяджэння міжведамаснага каардынацыйнага савета па развіцці турызму. 

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Ганіч, экскурсіі праводзяцца на ААТ «Белмастацкераміка», УП «Дыліс-Касметык», РУП «Маладзечанская фабрыка мастацкіх вырабаў», ААТ «ЭНЭФ». На спартыўным турызме спецыялізуюцца ДУ «МАКДЮСШ «Алімпік-2011» і коннаспартыўны комплекс «Палачаны», экалагічным – Маладзечанскі лясгас і г.д. Для павелічэння турыстычнага патэнцыялу падрыхтаваны інвестыцыйныя прапановы. Сярод іх будаўніцтва гісторыка-культурнага комплексу ў ваколіцах Маладзечанскага замчышча, добраўпарадкаванне зоны адпачынку на Ушы, узвядзенне аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу ля вёскі Мароські і прыпыначнага пункта ў Татаршчызне.

Не застаецца па-за ўвагай і падрыхтоўка маладых кадраў для турыстычнай галіны. Некаторыя юныя маладзечанцы спасцігаюць асновы школьнага турызму ў вучэбна-навуковым цэнтры маладзёжнага прадпрымальніцтва пры эканамічным факультэце БДУ.

— Каб Маладзечаншчына стала яшчэ больш прывабнай для гасцей, трэба распрацоўваць новыя пазнавальныя маршруты, ствараць турыстычныя кластары, рэкламаваць славутасці, вырабляць і рэалізоўваць сувенірную прадукцыю, — упэўнена Т. Ганіч.

На думку начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Ірыны Крук, гасціннасць пэўнай тэрыторыі праяўляецца ў якасным абслугоўванні турыстаў. Таму меню ў кафэ і рэстаранах горада і раёна павінна быць на адной з замежных моў (пажадана англійскай). Таксама ў аб’ектах прыдарожнага сэрвісу, харчавання і размяшчэння неабходна забяспечыць магчымасць карыстання тэхналогіяй бесправаднога злучэння інтэрнэту (Wi-Fi).

— Статус культурнай сталіцы значна павысіў турыстычную прывабнасць нашага горада і прыцягнуў у Маладзечна дадатковую колькасць гасцей. Сёлета мясцовыя творчыя калектывы запланавалі рэкордную колькасць мерапрыемстваў. Канцэрты, выставы, пленэры, форумы знайшлі шырокі водгук сярод беларусаў і замежных грамадзян, — адзначыла загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Дудзіч.

 

  • Мясцовыя славутасці можна знайсці на спецыяльнай інтэрактыўнай карце Маладзечаншчыны.
  • Экспарт турыстычных паслуг за студзень-верасень склаў у раёне 326,5 тысячы долараў.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО

Оригинал новости:  http://www.mgazeta.by/

Информация действительна на момент публикации материала. Пожалуйста, уточняйте условия, цены и подробную информацию по контактным телефонам на персональной странице заведения.
Другие новости
Отзывы
Здесь ещё нет комментариев. Стань первым!
Тэги
Система Orphus